Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

падсо́ўвацца гл. падсунуцца.

падсо́ўваць гл. падсунуць.

падсо́хлы, -ая, -ае.

Які злёгку высах, стаў больш сухім.

Падсохлая глеба.

падсо́хнуць, -ну, -неш, -не; падсо́х, -хла; -ні́; зак.

Злёгку высахнуць.

Дарога падсохла.

|| незак. падсыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

На дварэ стала п. (безас.).

падсо́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (спец.).

Надразанне дрэў для атрымання жывіцы, соку.

|| прым. падсо́чны, -ая, -ае.

падсправазда́чны, -ая, -ае.

1. Які выдаецца з умовай справаздачы.

Падсправаздачныя грошы.

2. Які абавязаны рабіць справаздачу.

Падсправаздачная асоба.

|| наз. падсправазда́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

падспу́дны, -ая, -ае (кніжн.).

Захаваны, патаемны.

Падспудная трывога.

|| наз. падспу́днасць, -і, ж.

падста́ва¹, -ы, мн. -ы, -та́ў, ж.

Прычына, важкія абставіны, якія робяць зразумелымі што-н., з’яўляюцца асновай для чаго-н.

Мець законныя падставы для чаго-н. На агульных падставах (нараўне з усімі).

На падставе чаго, у знач. прыназ. — зыходзячы з чаго-н., апіраючыся на што-н., у адпаведнасці з чым-н.

Дзейнічаць на падставе інструкцыі.

падста́ва², -ы, ж. (уст.).

Зменныя коні ў дарозе, а таксама месца змены коней.

Выслаць падставу.

падста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак.

1. каго-што. Паставіць пад што-н.

П. таз пад кран.

П. ножку каму-н. (паставіць нагу так, каб аб яе спатыкнуўся ці ўпаў хто-н. іншы; таксама перан.: нядобрасумленнымі сродкамі перашкодзіць каму-н. у якой-н. справе; разм.).

2. што. Пасунуўшы, наблізіць.

П. крэсла госцю.

3. перан., каго-што. Пазбавіць усялякай аховы, зрабіць даступным для нападу.

П. фігуру пад удар.

4. каго-што. Паставіць узамен.

П. лічбу ў формулу.

|| незак. падстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. падстано́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 4 знач.).