падста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак.

1. каго-што. Паставіць пад што-н.

П. таз пад кран.

П. ножку каму-н. (паставіць нагу так, каб аб яе спатыкнуўся ці ўпаў хто-н. іншы; таксама перан.: нядобрасумленнымі сродкамі перашкодзіць каму-н. у якой-н. справе; разм.).

2. што. Пасунуўшы, наблізіць.

П. крэсла госцю.

3. перан., каго-што. Пазбавіць усялякай аховы, зрабіць даступным для нападу.

П. фігуру пад удар.

4. каго-што. Паставіць узамен.

П. лічбу ў формулу.

|| незак. падстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. падстано́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)