Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

антрапало́гія, -і, ж.

Навука аб біялагічнай прыродзе чалавека.

|| прым. антрапалагі́чны, -ая, -ае.

антрапамарфі́зм, -у, м. (спец.).

Перанясенне псіхалагічных уласцівасцей чалавека на з’явы прыроды, жывёл, прадметы, а таксама ўяўленне багоў у выглядзе людзей.

|| прым. антрапамарфі́чны, -ая, -ае.

антрапані́міка, -і, ДМ -міцы, ж.

Раздзел анамастыкі, які вывучае антрапонімы, заканамернасці іх узнікнення, развіцця і функцыянавання.

|| прым. антрапанімі́чны, -ая, -ае.

антрапані́мія, -і, ж.

Сукупнасць антрапонімаў.

|| прым. антрапанімі́чны, -ая, -ае.

антрапо́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па антрапалогіі.

антрапо́нім, -а, мн. -ы, -аў, м.

Любое ўласнае імя, якое можа мець чалавек.

|| прым. антрапанімі́чны, -ая, -ае.

антрацы́т, -у, Мы́це, м.

Лепшы гатунак каменнага вугалю, які мае чорны колер, яркі бляск, вызначаецца вялікай цеплаправоднасцю.

|| прым. антрацы́тавы, -ая, -ае і антрацы́тны, -ая, -ае.

антраша́, нескл., н.

Балетнае па, лёгкі скачок уверх, у час якога танцор ударае некалькі разоў нагой аб нагу.

Выкідваць антраша — рабіць мудрагелістыя рухі нагамі (разм.).

антрэко́т, -у, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Міжрэбравая частка ялавічыны; адбіўная катлета з міжрэбернай часткі ялавічыны.

|| прым. антрэко́тны, -ая, -ае.

антрэпрэнёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыватны тэатральны прадпрыемец.

|| прым. антрэпрэнёрскі, -ая, -ае.