Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

анча́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Трапічнае паўднёваазіяцкае дрэва з сямейства тутавых, якое ўтрымлівае атруту.

|| прым. анча́рны, -ая, -ае.

анчо́ус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дробная марская рыба з роду селядцоў; хамса.

Алівы з анчоусамі.

|| прым. анчо́усны, -ая, -ае.