Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ангажы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што (уст.).

1. Прапанаваць (прапаноўваць) ангажэмент каму-н.

2. Запрасіць (запрашаць) даму на танец.

А. на кадрылю.

ангажэме́нт, -а, М -нце, м. (уст.).

Запрашэнне артыстаў на працу на пэўны тэрмін па дагаворы.

Атрымаць а.

анга́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяльнае памяшканне для стаянкі і рамонту самалётаў, верталётаў і пад.

|| прым. анга́рны, -ая, -ае.

ангі́на, -ы, ж.

Запаленне слізістай абалонкі зева, міндалін.

|| прым. ангі́нны, -ая, -ае.

англама́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які захапляецца ўсім англійскім.

|| ж. англама́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. англама́нскі, -ая, -ае.

англафі́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік усяго англійскага.

|| ж. англафі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

|| прым. англафі́льскі, -ая, -ае.

англафо́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які ненавідзіць усё англійскае.

|| ж. англафо́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак.

|| прым. англафо́бскі, -ая, -ае.

англіка́нскі, -ая, -ае.

Які мае адносіны да англіканства — пануючай у Англіі разнавіднасці пратэстанцкай рэлігіі.

Англіканская царква.

А. святар.

англіцы́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Слова ці моўны выраз, запазычаны з англійскай мовы.

англіча́не, -ча́н, адз.а́нін, -а, м.

Народ, які з’яўляецца асноўным насельніцтвам Вялікабрытаніі.

|| ж. англіча́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. англі́йскі, -ая, -ае.