анда́нтэ (спец.).
1. прысл. Сярэднепавольна, плаўна (пра тэмп выканання музычнага твора).
2. у знач. наз., нескл., н. Музычны твор або частка яго ў такім тэмпе.
андара́к, -а́, мн. -і, -о́ў, м.
Саматканая паласатая або ў клетку спадніца.
Святочны а.
|| прым. андара́чны, -ая, -ае.
анда́тра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
Грызун з каштоўным бліскучым густым футрам, а таксама яго футра.
Шапка з андатры.
|| прым. анда́травы, -ая, -ае.