Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

палігло́т

(гр. polyglottos = шматмоўны)

той, хто валодае многімі мовамі.

паліго́н

(п.-лац. polygonium = многавугольнік, ад гр. polygonos = многавугольны)

1) участак сушы або мора, абсталяваны для трэніровачнай стральбы, выпрабавання розных відаў зброі, баявой тэхнікі (напр. артылерыйскі п.);

2) мат. многавугольнік.

палігра́ф

(ад палі- + -граф)

мед. многаканальны асцылограф для адначасовага запісу розных функцый арганізма пры комплексным даследаванні.

палігра́фія

(гр. polygraphia = многапісанне)

галіна тэхнікі, прамысловасці, занятая друкаваннем кніг, газет і інш., а таксама сукупнасць тэхнічных сродкаў для вытворчасці друкаванай прадукцыі.

паліёзы

(ад гр. polys, -leos = колькасны)

тое, што і поліцукрыды.

паліклі́ніка

(ад гр. polis = горад + клініка)

лячэбна-прафілактычная ўстанова, дзе ўрачы многіх спецыяльнасцей аказваюць насельніцтву небальнічную медыцынскую дапамогу.

палікро́с

(ад палі- + англ. cross = скрыжоўванне)

метад скрыжоўвання, які выкарыстоўваецца ў селекцыі раслін для выяўлення найбольш прадуктыўных форм і заключаецца ў многаразовым пераапыленні раслін.

паліксе́н

(ад палі- + гр. ksenos = чужы)

найбольш распаўсюджаны мінерал з групы самароднай плаціны.

паліме́нт

(фр. poliment)

састаў, якім пакрываюць вырабы з дрэва і гіпсу перад залачэннем.

паліме́ры

(гр. polymeres = які складаецца з многіх частак)

арганічныя рэчывы, малекулы якіх складаюцца з вялікай колькасці простых звенняў з рознай атамнай структурай.