Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

палеацэ́н

(ад палеа- + -цэн)

ранняя эпоха палеагену ў геалагічнай гісторыі Зямлі.

палеацэ́навы

(ад палеа- + цэн);

п-ая эпоха — тое, што і палеацэн.

палеацэно́з

(ад палеа- + -цэноз)

тое, што і палеабіяцэноз.

палеаэкало́гія

(ад палеа- + экалогія)

раздзел палеанталогіі, які вывучае выкапнёвыя арганізмы ў сувязі з умовамі, у якіх яны жылі.

палеаэндэ́мікі

(ад палеа- + эндэмікі)

эндэмічныя віды (роды, сямействы і інш.), арэал якіх у мінулым быў значна большы, чым тэрыторыя сучаснага іх існавання.

па́левы

(фр. paillé)

бледна-жоўты з ружовым адценнем (колер).

палемало́гія

(ад гр. polémos = вайна + -логія)

навука аб вайне як сацыяльнай з’яве, аб яе прычынах і выніках ва ўсіх аспектах.

палемізава́ць

(фр. polémiser, ад гр. polemizo = ваюю)

весці палеміку, спрачацца, пярэчыць.

пале́міка

(фр. polémique, ад гр. polemikos = ваяўнічы, варожы)

спрэчкі пры абмеркаванні навуковых, літаратурных або палітычных пытанняў.

палемі́ст

(гр. polemistes = ваяўнік)

той, хто ўмее або любіць палемізаваць.