Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

патрыцыя́т

(лац. patriciatus = званне патрыцыя)

1) радавітая знаць, арыстакратыя ў Стараж. Рыме;

2) вышэйшы і самы багаты слой грамадства ў сярэдневяковых гарадах Зах. Еўропы.

патрыя́рх

(гр. patriarches)

1) кіраўнік роду ў родавым грамадстве;

2) вышэйшая духоўная асоба, кіраўнік праваслаўнай царквы;

3) перан. стары і вельмі паважаны чалавек у якім-н. калектыве.

патрыярха́льны

(ад гр. pater, -tris = бацька + arche = улада)

1) які адносіцца да часу патрыярхату або да рэжыму ўлады галавы сям’і, роду;

2) верны старым традыцыям.

патрыярха́т

(ад гр. pater, -tris = бацька + arche = улада)

1) апошні перыяд першабытнаабшчыннага радавога ладу, для якога характэрна панаванне мужчын у гаспадарчым і грамадскім жыцці;

2) царква, узначаленая патрыярхам.

патрыя́рхія

(гр. patriarchia)

царкоўная вобласць, падначаленая патрыярху.

патрыяты́зм

(ад патрыёт)

любоў да радзімы, адданасць сваёй бацькаўшчыне, свайму народу.

па́тыо

(ісп. patio)

унутраны дворык, часта акружаны галерэямі, у іспанскіх і лацінаамерыканскіх дамах.

патысо́н

(фр. patisson, ад pate = пірог)

агародная расліна сям. гарбузовых, пашыраная ў розных кліматычных зонах, а таксама пляскаты, з зубчастымі краямі плод гэтай расліны.

-патыя

(ад гр. pathos = боль, пакута)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «боль, пакута», «хвароба».

патэ́льня

(ст.-польск. patelnia, ад лац. patella)

круглая мелкая металічная пасудзіна, на якой пякуць, смажаць; скаварада.