Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

патагнамані́чны

(ад пата- + гр. gnomikos = павучальны)

характэрны, тыповы для дадзенай хваробы.

паталагі́чны

(ад паталогія)

1) які мае адносіны да паталогіі;

п-ая анатомія — навука, якая вывучае змены будовы тканак і органаў у чалавека і жывёл, абумоўленыя рознымі захворваннямі;

2) перан. хваравіта-ненармальны.

патало́гія

(ад пата- + -логія)

1) адхіленне ад нормы жыццядзейнасці арганізма, а таксама навука аб хваробных працэсах, адхіленнях у арганізме;

2) перан. адхіленне ад нормы ў чым-н. (напр. п. паводзін).

патамабіёнты

(ад гр. potamos = рака + біёнты)

арганізмы, якія жывуць у рэках.

патамало́гія

(ад гр. potamos = рака + -логія)

раздзел гідралогіі сушы, які займаецца вывучэннем рэк.

патамапланкто́н

(ад гр. potamos = рака + планктон)

рачны планктон.

патамарфо́з

(ад пата- + -марфоз)

змяненне клінічных і марфалагічных праяўленняў хвароб у сувязі з уздзеяннем розных фактараў навакольнага асяроддзя.

патапсіхало́гія

(ад пата- + псіхалогія)

раздзел псіхалогіі, які вывучае розныя формы парушэнняў псіхічнай дзейнасці пры паталогіі мозгу.

патафізіяло́гія

(ад пата- + фізіялогія)

раздзел паталогіі, які вывучае заканамернасці ўзнікнення і працякання захворванняў у чалавека і жывёл; паталагічная фізіялогія.

пата́ш

(ням. Pottasche, ад гал. potasch)

рэчыва ў выглядзе белага зярністага парашку са шчолачнымі ўласцівасцямі; тэхнічная назва карбанату калію.