Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

палеапатало́гія

(ад палеа- + паталогія)

навука аб хваробах жывёл і раслін, якія жылі на Зямлі ў мінулыя геалагічныя эпохі.

палеапатамало́гія

(ад палеа- + патамалогія)

навука аб старажытных рэках, частка палеагеаграфіі і гідралогіі рэк.

палеапітэ́к

(ад палеа- + -пітэк)

выкапнёвая чалавекападобная малпа, знойдзеная ў ніжнепліяцэнавых адкладах Паўн. Індыі.

палеа́рктыка

(ад палеа- + гр. arktikos = паўночны)

зоагеаграфічная адзінка раянавання сушы ў рангу падцарства (вобласці); палеарктычная вобласць.

палеарэнтгенало́гія

(ад палеа- + рэнтгеналогія)

вывучэнне хвароб даўніх людзей пры дапамозе рэнтгеналагічнага даследавання рэшткаў даўніх арганізмаў.

палеаты́пы

(ад палеа- + -тыгі)

умоўная назва еўрапейскіх друкаваных выданняў 1-й пал. 16 ст.

палеатэ́рый

(ад палеа- + -тэрый)

вымерлая няпарнакапытная жывёла, падобная да тапіра, якая жыла ў палеагене (параўн. анхітэрый, гіпарыён).

палеафауні́стыка

(ад палеа- + фауністыка)

раздзел палеазаалогіі, які вывучае фауны мінулых геалагічных эпох.

палеафітало́гія

(ад палеа- + гр. phyton = расліна + -логія)

тое, што і палеабатаніка.

палеафлары́стыка

(ад палеа- + фларыстыка)

раздзел палеабатанікі, які вывучае відавы склад і групоўкі расліннага свету мінулых геалагічных эпох.