Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

партыза́н

(фр. partisan)

член атрада, арганізаванага з прадстаўнікоў народных мас для барацьбы з ворагам на акупіраванай тэрыторыі.

партыкуля́рны

(лац. particularis)

1) прыватны, неафіцыйны (напр. п. ліст);

2) цывільны, не форменны (пра адзенне).

партыкуляры́зм

(ад лац. particularis = прыватны)

рух да набыцця або ўтрымання палітычнай, адміністрацыйнай ці культурнай аўтаноміі для тых або іншых частак дзяржавы.

партыкуля́цыя

(ад лац. particula = часцінка)

адасабленне ў межах расліннай асобіны асобных структур, частак, якія марфалагічна выразна вылучаюцца і здольныя да самастойнага існавання і развіцця.

парты́та

(іт. partita)

1) разнавіднасць арганных варыяцый на харальную мелодыю ў музыцы 17—18 ст. (гл. харал);

2) разнавіднасць сюіты ў сучаснай музыцы.

партыту́ра

(іт. partitura)

сукупнасць усіх партый шматгалосага музычнага твора.

па́ртыя

(фр. parti, ням. Partei, ад лац. pars, -rtis = частка)

1) палітычная арганізацыя грамадскага класа, якая выражае яго інтарэсы і кіруе барацьбой у дасягненні пэўных мэт;

2) група людзей, аб’яднаных для выканання пэўнай работы (напр. п. геолагаў);

3) пэўная колькасць прадметаў, тавару (напр. п. дзіцячага адзення);

4) састаўная частка шматгалосага музычнага твора, якая выконваецца адным спеваком або адным інструментам;

5) гульня да пэўнага выніку (напр. шахматная п.).

партэнагані́я

(ад гр. parthenos = нявінніца + -ганія)

размнажэнне за кошт неаплодненых зародкавых клетак.

партэнагене́з

(ад гр. parthenos = нявінніца + -генез)

форма размнажэння, пры якой жаночыя палавыя клеткі развіваюцца без апладнення (характэрна для насякомых, некаторых ніжэйшых раслін).

партэнакарпі́я

(ад гр. parthenos = нявінніца + karpos = плод)

утварэнне пладоў на расліне без апладнення.