Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

партпа́ж

(фр. porte-page, ад porter = несці + page = старонка)

папяровая пракладка паміж палосамі набору пры іх транспартаванні.

партпле́д

(ад фр. porter = насіць + плед)

дарожная сумка, чахол для пледа або пасцельных рэчаў.

партрэ́т

(фр. portrait)

1) малюнак чалавека на карціне, фатаграфіі (напр. каляровы п.);

2) апісанне знешнасці персанажа ў мастацкім творы (літаратурны п.).

партрэты́ст

(фр. portraitiste)

мастак, спецыяліст у галіне партрэтнага жывапісу.

партсіга́р

(фр. porte-cigares)

плоская кішэнная каробка для папярос, цыгарэт.

партула́к

(н.-лац. portulaca)

травяністая расліна сям. партулакавых з мясістым лісцем і кветкамі розных колераў, пашыраная пераважна ў тропіках і субтропіках; харчовая і лекавая; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

партула́ны

(іт. portulano)

марскія навігацыйныя карты 13—16 ст. з падрабязным апісаннем берагавой паласы Міжземнага мора.

партупе́я

(фр. porte-épée, ад porter = насіць + epee = шпага)

вузкі рэмень, перакінуты цераз плячо для нашэння зброі.

партфе́ль

(фр. portefeuille)

1) чатырохвугольная сумка з засцежкай для кніг, папер;

2) перан. пасада міністра, кіруючая пасада наогул (напр. размеркаванне партфеляў);

3) сукупнасць рукапісаў, якія знаходзяцца ў распараджэнні рэдакцыі (рэдакцыйны п.).

партшэ́з

(фр. porte-chaise, ад porter = насіць + chaise = крэсла)

лёгкае пераноснае крэсла, разнавіднасць паланкіна.