Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пастулі́раваць

(лац. postulare)

выказваць што-н. у якасці пастулата.

пастфа́ктум

(лац. post factum = пасля зробленага)

пасля таго, як што-н. ужо зроблена (напр. паведаміць пра што-н. п.).

пасты́чыо

(іт. pasticcio)

опера, музыка якой запазычана са створаных раней опер або спецыяльна напісана некалькімі кампазітарамі.

пастэ́ль

(фр. pastel, ад іт. pastello)

1) мяккія каляровыя алоўкі для жывапісу, а таксама малюнкі, выкананыя такімі алоўкамі;

2) жанр жывапісу, для якога характэрна мяккая прыглушанасць тонаў.

пастэрызава́ць

(фр. pasteuriser)

падвяргаць харчовыя прадукты пастэрызацыі.

пастэрыза́тар

(фр. pasteurisateur)

апарат для пастэрызацыі.

пастэрыза́цыя

[ад фр. L. Pasteur = прозвішча фр. мікрабіёлага (1822—1895)]

апрацоўка харчовых прадуктаў награваннем да тэмпературы, пры якой гінуць мікраарганізмы, але захоўваюцца вітаміны і карысныя якасці (не вышэй 100° С).

пастэрэлёзы

(ад пастэрэлы)

інфекцыйныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца пастэрэламі.

пастэрэ́лы

[н.-лац. pasteurella, ад фр. L. Pasteur = прозвішча фр. мікрабіёлага (1822—1895)]

патагенныя бактэрыі, якія выклікаюць пастэрэлёзы.

па́сха

(гр. pascha, ад ст.-яўр. pesach = праходжанне)

салодкая ежа з тварагу ў выглядзе невялікай чатырохвугольнай піраміды, якая прыгатаўляецца да вялікадня.