Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пай

(цюрк. pay = частка)

доля, якая ўносіцца ў агульную справу кожным яе ўдзельнікам.

пайкіласматы́чны

(ад гр. poikilos = розны, пераменлівы + osmos = ціск)

п-ыя жывёлы — жывёлы, якія маюць такі ж асматычны ціск вадкасцей унутранага асяроддзя, як і ў навакольнай вадзе (прасцейшыя, кольчатыя чэрві, малюскі, ігласкурыя); параўн. гомайасматычны.

пайкілатэ́рмны

(ад гр. poikilos = розны, пераменлівы + -тэрмны);

п-ыя жывёлы — жывёлы з пераменлівай тэмпературай цела, якая мяняецца пад уплывам тэмпературы навакольнага асяроддзя і звычайна роўная ёй (беспазваночныя, кругларотыя, рыбы, земнаводныя і паўзуны); халаднакроўныя жывёлы (параўн. гамаятэрмны).

пайкілацыто́з

(ад гр. poikilos = розны, пераменлівы + -цытоз)

мед. наяўнасць у перыферычнай крыві эрытрацытаў не круглай, а якой-н. іншай формы (авальнай, грушападобнай і інш.).

пак1

(ням. Pack, ад гал. pak)

стос прадметаў, якія ляжаць адзін на другім (напр. п. газет, п. тавару).

пак2

(англ. pack = мяса)

шматгадовы дрэйфуючы марскі лёд у палярных водах.

пакава́ць

(польск. pakować, ад ням. packen)

складаць рэчы ў якую-н. тару, звязваць іх у клункі, пакі.

пакга́уз

(ням. Packhaus)

склад для грузаў пры чыгуначных станцыях, партах.

па́кер

(англ. packer, ад pack = ушчыльняць)

прыстасаванне, якое спускаецца ў буравую свідравіну на трубах для размежавання пласта з пазатрубнай прасторай.

паке́т

(польск. pakiet, ад фр. paquet)

1) папяровы пакунак, скрутак з чым-н.;

2) канверт з якой-н. афіцыйнай паперай.