Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

парамфістаматыдо́зы

(ад парамфістамататы)

глісныя хваробы свойскіх і дзікіх жвачных жывёл, якія выклікаюцца парамфістамататамі.

паранама́зія

(гр. paranomasia, ад para = каля + onomazo = называю)

стылістычная фігура, заснаваная на ўжыванні паронімаў.

паранго́н

(фр. parangon = узор)

брыльянт, каштоўны камень, жамчужына без дэфектаў.

паранджа́

(рус. паранджа, ад ар. farandžija = верхняе адзенне)

шырокі доўгі халат з валасяной сеткай, якой мусульманскія жанчыны ў Сярэд. Азіі закрывалі твар ад чужых людзей.

паранекро́з

(ад пара- + гр. nekros = мёртвы)

тое, што і некрабіёз.

паранефрацы́ты

(ад пара- + гр. nephros = нырка + -цыты)

асобыя выдзяляльныя клеткі, якія знаходзяцца ўздоўж бакоў цела дробных плоскіх чарвей групы уданелідаў.

паранефры́т

(ад пара- + нефрыт)

запаленне прынырачнай тлушчавай клятчаткі ў чалавека і жывёл.

параніхі́я

(ад пара- + аніхія)

запаленне мяккіх тканак, якія акружаюць ногаць.

парано́ік

(ад паранойя)

чалавек, хворы на паранойю.

парано́йя

(гр. paranoia = вар’яцтва)

хранічнае псіхічнае захворванне, якое характарызуецца стойкім трызненнем пры захаванні ў астатнім лагічнасці мыслення.