Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

парады́зія

(н.-лац. paradisea)

травяністая расліна сям. лілейных з доўгім вузкім лісцем і кветкамі з буйным лейкападобным снежна-белым калякветнікам у рэдкай гронцы, пашыраная ў гарах Паўд. Еўропы; дэкаратыўная расліна.

паразі́т

(гр. parasitos = нахлебнік, дармаед)

1) расліна або жывёла, якая жыве на паверхні (эктапаразіт) ці ўнутры (эндапаразіт) іншага арганізма і корміцца за яго кошт;

2) перан. асоба, якая жыве з чужой працы.

паразітало́гія

(ад паразіт + -логія)

біялагічная навука, якая вывучае паразітаў і выкліканыя імі хваробы чалавека, жывёл і раслін.

паразітафа́уна

(ад паразіт + фауна)

сукупнасць паразітычных арганізмаў у жывёлы-гаспадара.

паразітацэно́з

(ад паразіт + -цэноз)

сукупнасць відаў паразітаў, што насяляюць пэўны орган або ўвесь арганізм чалавека, жывёлы або расліны.

паразіто́лаг

(ад паразіт + -лаг)

спецыяліст у галіне паразіталогіі.

паразіты́зм

(ад паразіт)

1) форма адносін паміж арганізмамі розных відаў, пры якой адзін арганізм корміцца за кошт другога, спажываючы яго тканкі або перавараную ім ежу;

2) перан. жыццё з чужой працы, дармаедства.

паразо́а

(н.-лац. parazoa)

надраздзел падцарстаа мнагаклетачных, у які ўваходзяць губкі.

параімунітэ́т

(ад пара- + імунітэт)

неўспрымальнасць да спадарожнага мікроба, якая ўзнікае паралельна з імунітэтам да асноўнага ўзбуджальніка хваробы.

парайкі́я

(гр. paroikia = знаходжанне на чужбіне чужыне)

адна з форм міжвідавых узаемаадносін, разнавіднасць сінайкіі.