Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

панегі́рык

[гр. panegyrikos (logos) = урачыстая прамова]

1) літаратурны жанр, хвалебная прамова з нагоды якой-н. урачыстасці або ў гонар каго-н.;

2) празмернае ўсхваленне каго-н., чаго-н.

панегіры́чны

(гр. panegyrikos = урачысты)

1) які мае характар панегірыка 1;

2) залішне хвалебны.

панеёл

(н.-лац. panaeolus)

шапкавы базідыяльны грыб сям. гнаевіковых, які расце на багатай перагноем глебе, гною; неядомы.

панентэ́ізм

(ад пан- + гр. en -у + theos = бог)

рэлігійна-філасофскае вучэнне, паводле якога свет існуе ў богу.

панзао́тыя

(ад пан- + гр. zoon = жывёліна)

пашырэнне інфекцыйнай хваробы жывёл на велізарных тэрыторыях або акваторыях (параўн. энзаотыя).

па́ні

(польск. pani)

1) памешчыца ў дарэвалюцыйнай Беларусі, а таксама гаспадыня, начальніца ў адносінах да прыслугі, падначаленых;

2) форма ветлівага звароту да жанчыны ў Польшчы.

па́ніка

(фр. panique, ад гр. panikos = раптоўны)

раптоўны непераадольны страх, які ахоплівае аднаго чалавека або многіх людзей.

панікадзі́ла

(гр. polykandelos = які складаецца з многіх свяцільняў)

вялікая люстра са свечкамі або стаячы кандэлябр перад абразамі ў царкве.

панірава́ць

(ням. panieren = пасыпаць тоўчанымі сухарамі)

абсыпаць сухарамі, мукой мяса, рыбу перад абсмажваннем.

панісламі́зм

(ад пан- + іслам)

рэлігійна-палітычная дактрына, якая прапаведуе аб’яднанне ў адну дзяржаву ўсіх народаў, што вызнаюць іслам.