Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папільётка

(фр.papillote)

кавалачак паперы або тканіны, на які накручваюць пасмы валасоў пры халоднай завіўцы.

папіля́рны

(ад лац. papilla = сасок);

п-ныя лініі — рэльефныя лініі на далонях, падушачках пальцаў, падэшвах ног чалавека і малпаў; застаюцца нязменнымі на працягу ўсяго жыцця і строга індывідуальныя, на чым заснавана дактыласкапія.

папірало́гія

(ад папірус + -логія)

дапаможная гістарычная дысцыпліна (адгалінаванне палеаграфіі), якая займаецца вывучэннем старажытных папірусаў.

папі́рус

(лац. papyrus, ад гр. papyros)

1) водная травяністая расліна сям. асаковых з тоўстымі сцёбламі і буйнымі каласковымі суквеццямі, пашыраная ў трапічнай Афрыцы;

2) матэрыял для пісьма са сцяблін гэтай расліны, які вырабляўся егіпцянамі і іншымі народамі ў старажытнасці, а таксама рукапіс на такім матэрыяле.

папі́ст

(польск. papista, ад фр. papiste)

прыхільнік папізму.

паплі́н

(фр. popeline, ад іт. popalino = папскі)

шаўковая, паўшаўковая або баваўняная тканіна з дробным папярочным рубчыкам.

па́прыка

(венг. paprika, ад гр. peperi = перац)

плады стручковага перцу жоўтага, зялёнага, чырвонага колеру.

папуга́й

(тур. papahan, ад ар. babaha)

трапічная лясная птушка з яркім стракатым апярэннем, якая здольна пераймаць розныя гукі, у тым ліку і чалавечую мову.

па́пула

(лац. papula = прышч)

цвёрды вузялок вузельчык на скуры або слізістай абалонцы, які ўтвараецца пры раздражненні, захворваннях.

папулі́зм

(ад лац. populis = народ)

1) французская літаратурная школа пач. 20 ст., якая дэкларуючы рэалістычнае адлюстраванне быту гарадской і сельскай беднаты, стала фактычна разнавіднасцю натуралізму;

2) паддобрыванне да народных мас, заснаванае на легкаважных абяцаннях, дэмагагічных лозунгах.