Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

арыентава́ць

(фр. orienter, ад лац. oriens, -ntis = усход)

1) даваць магчымасць вызначыць сваё месцазнаходжанне або напрамак руху (напр. а. карабель у моры);

2) перан. памагаць каму-н. разабрацца ў якіх-н. пытаннях (напр. а. у праблемах навукі);

3) перан. ставіць перад кім-н., чым-н. пэўную мэту, указваць на кірунак далейшай дзейнасці (напр. а. на выкарыстанне мясцовых рэсурсаў).

арыенталі́зм

(ад п.-лац. orientalis = усходні)

1) захапленне Усходам, яго культурай;

2) усходні, арыентальны характар, адценне чаго-н. (напр. а. стылю).

арыенталі́ст

(ад п.-лац. orientalis = усходні)

спецыяліст па арыенталістыцы.

арыенталі́стыка

(ад п.-лац. orientalis = усходні)

усходазнаўства; сукупнасць навук, якія вывучаюць эканоміку і культуру краін Усходу.

арыента́льны

(польск. orientalny, ад п.-лац. orientalis)

характэрны для краін Усходу; усходні (напр. а-ыя матывы ў паэзіі).

арыента́цыя

(фр. orientation, ад лац. oriens, -ntis = усход)

1) вызначэнне свайго месцазнаходжання; арыенціроўка (а. на мясцовасці);

2) перан. уменне разабрацца ў якіх-н. пытаннях, у навакольнай абстаноўцы;

3) перан. накіраванасць дзейнасці, якая вызначаецца інтарэсамі каго-н., чаго-н. (напр. а. на масавага чытача).

арыенці́р

(ням. orientieren = арыентаваць, ад лац. oriens, -ntis = усход)

1) добра бачны на мясцовасці нерухомы прадмет або элемент рэльефу, па якім можна вызначыць сваё месцазнаходжанне, знайсці пэўны аб’ект, 2) перан. кірунак дзейнасці, мэта, устаноўка.

арые́та

(іт. arietta)

невялікая арыя, якая характарызуецца прастатой будовы і песенным характарам мелодыі.

арыёза

(іт. ariozo)

1) невялікая лірычная арыя, якая чаргуецца з рэчытатывам;

2) вакальніцкае абазначэнне, якое паказвае на пявучы характар спеваў або ігры.

ары́зіяс

(н.-лац. oryzias)

рыба атрада карпазубых, якая водзіцца ў неглыбокіх вадаёмах Японіі; на Беларусі гадуецца як акварыумная.