Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

арда́

(цюрк. ordu)

1) дзяржава, саюз плямён у старажытных цюркскіх народаў (напр. Залатая а.);

2) цюркскае войска, якое ўрывалася ў межы Стараж. Русі;

3) перан. полчышчы азвярэлых варожых войск;

4) перан. шумны неарганізаваны натоўп.

арда́лія

(лац. ordalia)

распаўсюджаны ў сярэднія вякі спосаб вызначэння вінаватасці асобы, якая падазравалася ў злачынстве, праз катаванне агнём, вадой, гарачым жалезам.

ардана́нс

(фр. ordonnance)

1) урадавы акт у Францыі і некаторых іншых краінах;

2) каралеўскі ўказ у Францыі (12—18 ст. і ў перыяд Рэстаўрацыі) і ў Англіі (13—16 ст.).

ардо́вік

(лац. ordovices = назва кельцкага племені, што жыло ў Уэльсе ў часы Рымскай імперыі)

другі перыяд палеазойскай эры ў геалагічнай гісторыі Зямлі.

ардо́метр

(ад лац. ardor = жар + -метр)

прыбор для вымярэння высокіх тэмператур.

ардына́льны

(лац. ordinalis = парадкавы)

размешчаны ў пэўным парадку, напр. а. лік у адрозненне ад кардынальнага ліку.

ардына́р

(лац. ordinarius = звычайны)

сярэдні за многа гадоў узровень вады ў рэках, затоках і асобных пунктах марскога ўзбярэжжа.

ардына́рац

(рус. ординарец, ад ням. Ordonnanz)

ваеннаслужачы пры камандзіры або пры штабе для выканання розных даручэнняў.

ардына́рны

(лац. ordinarius = звычайны)

1) які нічым не вызначаецца, звычайны, нават пасрэдны (а. чалавек);

2) уст. штатны;

а. прафесар — прафесар, які кіраваў кафедрай (параўн. экстраардынарны 2).

ардына́рыя

(польск. ordynaria, ад лац. ordinarius = звычайны)

уст. частка заработку службовых асоб у маёнтку, якая выплачвалася натурай (напр. збожжам).