Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

а́рфа

(польск. arfa, harfa, ад ням. Harfe)

1) шматструнны шчыпковы інструмент у выглядзе трохвугольнай рамы;

2) сельскагаспадарчая машына для ачысткі зерня ад мякіны.

арфагра́ма

(ад гр. orthos = правільны + -грама)

напісанне, якое адпавядае правілам арфаграфіі, патрабуе прымянення гэтых правілаў.

арфагра́фія

(ад гр. orthos = правільны + -графія)

сістэма правіл напісання слоў пэўнай мовы; правапіс.

арфаэ́пія

(ад гр. orthos = правільны + epos = маўленне)

1) правілы літаратурнага вымаўлення;

2) раздзел фанетыкі, які вывучае нормы літаратурнага вымаўлення.

Арфе́й

(гр. Orpheus = імя чароўнага музыканта і спевака ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)

перан. спявак з мілагучным голасам.

арфео́н

(фр. orpheon, ад гр. Orpheus = Арфей)

струнны шчыпковы клавішны музычны інструмент, разнавіднасць клавіра 1.

арферыён

(англ. orphereon, ад гр. Orpheus = Арфей)

струнны шчыпковы музычны інструмент тыпу гітары.

арфі́зм

(фр. orphisme, ад гр. Orpheus = Арфей)

плынь у заходнееўрапейскім жывапісе пач. 20 ст., блізкая да кубізму і футурызму.