Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абажу́р

(фр. abat-jour)

каўпак на лямпе для адлюстравання святла і для засцярогі вачэй ад яго яркасці.

аба́з

(перс. abbāsi)

дробная сярэбраная манета, распаўсюджаная даўней на Каўказе.

аба́зія абазі́я

(н.-лац. abasia, ад гр. a- = не + basis = хада)

мед. страта здольнасці хадзіць у выніку захворвання нервовай сістэмы.

аба́к, аба́ка

(гр. abaks, -akos = дошка)

1) архіт. верхняя частка капітэлі калоны ў выглядзе гарызантальнай пліты;

2) лічыльная дошка ў старажытных грэкаў і рымлян.

абака́

(ісп. abacá, з тагал.)

манільскае канаплянае валакно, якое выкарыстоўваецца для вырабу карабельных канатаў.

абалі́цыя

(лац. abolitio = знішчэнне, скасаванне)

1) скасаванне закону, рашэння;

2) юр. прыпыненне крымінальнай справы на стадыі, калі вінаватасць падследнага яшчэ не даказана.

абаліцыяні́зм

(англ. abolitionism, ад лац. abolitio = знішчэнне, скасаванне)

1) грамадскі рух за адмену якога-н. закону;

2) рух за адмену рабства неграў у ЗША ў 18 — 19 ст.

абаліцыяні́ст

(англ. abolitionist, ад лац. abolitio = знішчэнне, скасаванне)

1) прыхільнік адмены якога-н. закону;

2) удзельнік руху за адмену рабства неграў у ЗША ў 18 — 19 ст.

абандо́н

(фр. abandon)

адмова судна- або грузаўладальніка ад сваіх правоў на застрахаваную маёмасць на карысць страхавой арганізацыі пры ўмове, калі апошняя выплаціць яму поўную страхавую суму.

абанеме́нт

(фр. abonnement)

1) права на карыстанне пэўны час чым.-н. (напр. месцам у тэатры, басейнам), а таксама дакумент, які забяспечвае гэта права;

2) аддзел бібліятэкі, дзе кнігі выдаюцца на дом.