Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

амагра́ма

(гр. homogrammos = з аднолькавымі літарамі)

спалучэнне слоў, якія пішуцца аднолькава, але гучаць па-рознаму.

ама́ж

(фр. hommage)

цырымонія ў сярэдневяковай Зах. Еўропе, звязаная з заключэннем васальнага дагавору паміж сеньёрам і васалам.

амазані́т

(ад лац. Amazonas = Амазонка, назва ракі ў Паўд. Амерыцы)

мінерал класа сілікатаў, разнавіднасць каліевага палявога шпату блакітна-зялёнага колеру; выкарыстоўваецца як абліцовачны матэрыял.

амазо́н

(н.-лац. amazona)

папугай з кароткім хвастом, які водзіцца ў лясах Антыльскіх астравоў, Цэнтр. і Паўд. Амерыкі; цэніцца як добры імітатар мовы чалавека.

амазо́нка

(ад гр. amazones, ад a- = без + mazos = грудзі)

1) паводле старажытнагрэчаскай міфалогіі, прадстаўніца жанчын-воінаў, якія жылі ля берагоў Чорнага мора;

2) жанчына-коннік;

3) доўгая жаночая сукенка для язды на конях;

4) расліна сям. шальнікавых, від эхінадоруса.

амальга́ма

(фр. amalgame, ад ар. al-malgam)

сплаў ртуці з іншым металам, а таксама раствор металу ў ртуці.

амальгамагра́фія

(ад амальгама + -графія)

спосаб плоскага друку з амальгамаваных форм, у якіх прабельныя элементы апрацаваны ртуццю.

амальгама́цыя

(фр. amalgamation, ад ар. al-malgam = амальгама)

1) раствор металу ў ртуці, атрыманне амальгамы;

2) пакрыццё металу, шкла амальгамай;

3) здабыванне металаў шляхам змочвання руд ртуццю;

4) зліццё фірмаў у адну акцыянерную кампанію.

амана́л

[ад ам(оній) + ал(юміній)]

выбуховае рэчыва, у склад якога ўваходзяць амоніевая салетра, алюміній, вугаль, парафін; выкарыстоўваецца ў ваеннай і горнай справе.

амана́т

(ар. amanat)

заложнік у Стараж. Русі і некаторых усходніх краінах.