Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

амфаданто́з

(ад гр. amphi = вакол, з абодвух бакоў + odus, odontos = зуб)

тое, што і парадантоз.

амфалі́на

(н.-лац. omphalina)

шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які расце на аголенай глебе, сярод імху, на лясным подсціле, сухой драўніне, гнілых пнях.

амфалі́т

(ад гр. omphalos = пупок)

запаленне скуры ў вобласці пупка ў нованароджанага пры заражэнні пупочнай ранкі.

амфалі́ты

(ад гр. ampho = абодва + lytos = раскладны)

рэчывы, якія ў растворы праяўляюць амфатэрнасць (напр. амінакіслоты, бялкі).

а́мфара

(лац. amphora, ад гр. amphoreus)

старажытная гліняная пасудзіна з дзвюма ручкамі і вузкім горлам.

амфатэ́рнасць

(ад гр. amphoteros = двухбаковы)

здольнасць некаторых рэчываў у залежнасці ад умоў праяўляць або кіслотныя, або асноўныя ўласцівасці.

амфі-

(гр. amphi = вакол, з абодвух бакоў)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае дваякасць, адносіны да двух прадметаў.

амфібаліза́цыя

(ад амфіболы)

замяшчэнне піраксенаў і іншых цемнаколерных сілікатных мінералаў амфіболамі; характэрная для магматычных, метамарфічных і асадачных парод асноўнага складу, якія зазналі рэгрэсіўны рэгіянальны метамарфізм.

амфібалі́т

(ад амфіболы + -літ)

горная парода, якая складаецца ў асноўным з амфіболаў.

амфібалі́я

(гр. amphibolia = двухсэнсавасць)

выраз, які можна тлумачыць двухзначна (напр. у выказванні «вырашыў сёння працаваць» слова «вырашыў» можна адносіць і да «сёння» і да «працаваць»).