Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

амнапо́н

(ад лац. omnis = увесь, усякі + гр. opion = макавы сок)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца як болесуцішальны сродак.

амнезі́я

(гр. amnesia = бяспамяцтва)

парушэнне памяці, пры якім немагчыма ўзнавіць сфарміраваныя раней паняцці, уяўленні; прагал у прыпамінанні (параўн. парамнезія).

амніён

(гр. amnion = абалонка зародка)

унутраная абалонка зародка вышэйшых пазваночных жывёл і чалавека, а таксама некаторых беспазваночных, напр. насякомых.

амніёты

(н.-лац. amniota, ад гр. amnion = абалонка зародка)

вышэйшыя пазваночныя жывёлы, у якіх у працэсе эмбрыянальнага развіцця ўтвараюцца зародкавыя абалонкі — амніён і алантоіс.

амні́стыя

(гр. amnestia = дараванне)

адмена ці змякчэнне судовага пакарання па рашэнню вярхоўнай улады.

амнісці́раваць

(ад амністыя)

вызваліць па амністыі.