Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

амузі́я

(ад а- + гр. musa = музыка)

мед. парушэнне здольнасці ўспрымаць музычныя гукі.

амуле́т

(лац. amuletum)

невялікі прадмет, што носяць на целе як магічны сродак, нібыта здольны засцерагчы ад няшчасця (параўн. талісман).

амуні́цыя

(польск. amunicja, ад с.-лац. admunitio = узбраенне)

прыналежнасці ваеннаслужачага (рамяні, сумкі і інш), якія аблягчаюць нашэнне зброі і боепрыпасаў.

аму́рны

(ад амуры)

любоўны.

аму́ры

(фр. Amour, ад лац. Amor = імя бога кахання ў старажытнарымскай міфалогіі)

любошчы, заляцанні.