Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

айва́

(цюрк. ajva)

пладовае дрэва сям. ружавых, пашыранае пераважна на Каўказе, у Іране, Сярэд. Азіі, а таксама падобны на яблык плод гэтага дрэва, цвёрды, даўкі на смак; на Беларусі вырошчваецца аматарамі.

айкані́міка

(ад гр. oikos = жыллё + onyma = імя)

раздзел тапанімікі, які вывучае айконімы.

айкані́мія

(ад гр. oikos = жыллё + onyma = імя)

сукупнасць айконімау пэўнай тэрыторыі.

айкіні́т

(ад англ. Aykin = прозвішча англ. геолага)

рэдкасны мінерал класа сульфасолей свінцова-шэрага колеру з металічным бляскам.

айко́нім

(ад гр. oikos = жыллё + onyma = імя)

лінгв. уласная назва населенага пункта.

айкуме́на

(гр. oikumene = уся зямля, ад oikeo = насяляю)

тэрыторыя зямнога шара, населеная людзьмі.

айла́нт

(н.-лац. ailanthus, ад малайск. ajlant)

дрэва сям. сімарубавых, пашыранае пераважна ў Кітаі, Індыі, Аўстраліі, лісце якога скормліваюць гусеніцам шаўкапрада.

айма́к

(манг. ajmak)

1) род, племя ў манголаў і цюркскіх народаў;

2) буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Манголіі;

3) мясцовая назва раёна ў Бураціі і на Алтаі.

айнахо́я

(ад гр. oinos = віно + cheo = лью)

старажытнагрэчаскі гліняны або металічны збан для віна.

айра́н

(цюрк. ajran)

малочны прахаладжальны напітак, распаўсюджаны ў Сібіры, Казахстане, Сярэд. Азіі і на Каўказе.