Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ахалі́я

(ад а- + гр. chole = жоўць)

паталагічны стан, пры якім жоўць не паступае ў дванаццаціперсную кішку.

ахандры́т

(ад а- + хандрыт2)

каменны метэарыт, які не змяшчае характэрных для хандрыту круглых мінеральных утварэнняў.

ахатыні́ды

(н.-лац. achatinidae)

сямейства малюскаў, пашыранае ў трапічных і субтрапічных зонах; шкодзяць сельскагаспадарчым культурам, у прыватнасці пасевам цукровага трыснягу.

ахвя́ра

(ст.-польск. ofiara < чэш. ofěra < с.-в.-ням. opfer, ад с.-лац. offerre = ахвяраваць)

1) жывая істота або прадмет, прынесеныя як дар бажаству паводле абрадаў некаторых рэлігій;

2) добраахвотная ўступка, адмаўленне, адрачэнне на карысць чаго-н.;

3) перан. той, хто пацярпеў або загінуў ад якога-н. няшчасця, стыхійнага бедства, сацыяльнага зла.

ахвярава́ць

(ст.-польск. ofiarowac, ад с.-лац. offerre)

1) добраахвотна аддаваць, прыносіць у дар што-н.;

2) адмаўляцца ад каго-н., чаго-н.

ахілі́я

(ад а- + гр. chylos = сок)

адсутнасць салянай кіслаты і пепсіну ў страўнікавым соку.

ахіме́нес

(н.-лац. achimenes)

травяністая расліна сям. геснерыевых з круглым лісцем і блакітнымі, чырвонымі або ружовымі кветкамі, пашыраная ў трапічнай Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

ахіне́я

(рус. ахинея, ад гр. athenatos = афінскі)

глупства, бязглуздзіца.

ахлакра́тыя

(ад гр. ochlos = натоўп + -кратыя)

1) панаванне «натоўпу» ў старажытнагрэчаскіх вучэннях аб дзяржаве (Платон, Арыстоцель);

2) улада грамадска-палітычных груповак, якія апелююць да папулісцкіх настрояў у найбольш прымітыўных варыянтах.

а́хлія

(н.-лац. achlya)

ніжэйшы грыб сям. сапралегніевых, які развіваецца ў вадаёмах на трупах жывёл, паразітуе на рыбах і жабах.