Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ар

(фр. are, ад лац. area = плошча, паверхня зямлі)

адзінка зямельнай плошчы ў метрычнай сістэме мер, роўная 100 м​2, або 0,01 га.

а́ра

(ісп. ara, ад тупі-гуарані ara)

даўгахвосты папугай з яркім апярэннем, пашыраны ў Цэнтр. Амерыцы.

арабе́ск

(фр. arabesque, ад іт. arabesco = арабскі)

поза ў класічным балеце, пры якой раўнавага захоўваецца на адной назе, а другая паднята і адведзена назад.

арабе́ска

(іт. arabesco = арабскі)

1) складаны арнамент у выглядзе прыгожа пераплеценых геаметрычных фігур і лісцяў, кветак, раслін, жывёл;

2) невялікі музычны твор з арнаментаваным (гл. арнаментыка 2) меладычным малюнкам.

арабі́зм

(ад лац. arabicus = арабскі)

слова або выраз, запазычаныя з арабскай мовы.

арабі́н

(ад лац. arabicus = арабскі)

разнавіднасць расліннага клею, састаўная частка аравійскай камедзі (гуміарабіку).

арабіно́за

(ад арабін)

амонацукрыд, які ўваходзіць у склад запасных поліцукрыдаў раслін, а таксама камедзяў, слізяў.

арагані́т

(ад ісп. Aragon = вобласць у Іспаніі)

мінерал класа карбанатаў, разнавіднасць карбанату кальцыю белага, шэрага або фіялетавага колеру.

араге́н

(ад гр. oros = гара + -ген)

геал. горна-складкаватае ўзнікненне на месцы геасінкліналі на позняй стадыі яе эвалюцыі.

арагене́з, арагене́зіс

(ад гр. oros = гара + генезіс)

сукупнасць працэсаў, з якімі звязана ўзнікненне і развіццё гор.