Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

архаза́ўры

(ад гр. archaios = старажытны + -заўр)

падклас вымерлых (тэкадонты, дыназаўры, птэразаўры) і сучасных (кракадзіл) паўзуноў (дыапсідаў).

архаізава́ць

(гр. archaizo)

пераймаць прыёмы старых пісьменнікаў, майстроў мастацтва, засвойваць іх манеру; рабіць што-н. падобным на старое.

архаіза́цыя

(ад гр. archaizo = наследую даўніну)

наўмыснае перайманне старых форм мастацтва.

архаі́зм

(гр. archaismos)

1) лінгв. слова, якое выйшла з актыўнага ўжытку, напр. перст (палец), чало (лоб);

2) застарэлая з’ява, перажытак мінулага.

арха́іка

(гр. archaikos = стары, устарэлы)

1) старажытнасць, старадаўнасць;

2) ранні перыяд развіцця архітэктуры і выяўленчага мастацтва Стараж. Грэцыі.

архаі́чны

(гр. archaikos)

устарэлы, старажытны, старадаўні (напр. а-ае слова, а-ая прылада).

архала́ксіс

(ад гр. arche = пачатак + allaksis = змена)

разнавіднасць філэмбрыягенезу, пры якой змена ў развіцці органа адбываецца ў выніку ранніх эмбрыянальных адхіленняў, што накіроўваюць яго фарміраванне па новым шляху (параўн. анабалія, дэвіяцыя 3).

арха́нгел

(гр. archangelos)

анёл вышэйшага рангу ў хрысціянскай рэлігіі.

арха́нтрапы

(ад гр. archaios = старажытны + -антрап)

самыя старажытныя выкапнёвыя людзі (пітэкантрапы, сінантрапы і інш.), блізкія па ўзроўню эвалюцыйнага развіцця.

арха́р

(цюрк. archar)

дзікі горны баран з вялікімі рагамі, які водзіцца ў гарах Цэнтр. Азіі.