Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўгі́т

(ад гр. auge = бляск)

мінерал класа сілікатаў зеленавата-чорнага колеру са шкляным бляскам.

аўгу́р

(лац. augur)

1) старажытнарымскі жрэц, які тлумачыў волю багоў па шчабятанні і палёце птушак;

2) перан. той, хто робіць выгляд, што ведае асаблівыя тайны.

аўгусці́нцы

(с.-лац. augustiniani, ад лац. Augustinus = імя раннехрысціянскага багаслова)

члены каталіцкага ордэна, які быў заснаваны ў 13 ст. у Італіі і абапіраўся на вучэнне багаслова Аўгусціна.

аўдые́нцыя

(лац. audientia = слуханне)

афіцыйны прыём у высокапастаўленай асобы.

аўдыёвізуа́льны

(ад лац. audio = слухаю + візуальны)

заснаваны на адначасовым успрыманні слыхам і зрокам (напр. а-ыя сродкі навучання).

аўдыёграф

(ад лац. audio = слухаю + -граф)

самапісны прыбор для вызначэння дакладнасці слыху.

аўдыёметр

(ад лац. audio = слухаю + -метр)

прыбор для вызначэння вастрыні слыху.

аўдыён

(ад лац. audio = слухаю)

адналямпавы радыёпрыёмнік, у якім электронная лямпа была дэтэктарам.

аўды́тар

(лац. auditor = слухач)

1) вучань у некаторых навучальных установах, якога настаўнік прызначае для выслухоўвання ўрокаў іншых вучняў, 2) член царкоўнага суда ў Вялікім княстве Літоўскім, які выконваў функцыі следчага;

3) асоба або фірма, якая правярае стан гаспадарчай дзейнасці акцыянернай кампаніі на аснове кантракта, заключанага з кіраўніцтвам гэтай кампаніі.

аўдыто́рыя

(лац. auditorium)

1) памяшканне, прызначанае для чытання лекцый, дакладаў;

2) слухачы лекцыі, даклада.