Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўт

(англ. out = па-за)

1) становішча ў спартыўных гульнях, калі мяч або шайба выходзіць за межы спартыўнай пляцоўкі;

2)каманда суддзі на рынгу, якая азначае, што баксёр у накаўце.

а́ўта

(ісп. auto)

разнавіднасць рэлігійных драматычных прадстаўленняў у сярэдневяковай Іспаніі і Партугаліі.

аўта-

(гр. autos = сам)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «аўтаматычны», «аўтамабільны», «свой, уласны, сама-».

аўтааксіда́цыя

(ад аўта- + аксідацыя)

самачыннае акісленне рэчываў пры невысокай тэмпературы без уплыву каталізатара.

аўтаалергі́я

(ад аўта- + алергія)

павышаная адчувальнасць арганізма да ўласных бялкоў і клетак тканак, якія набылі ўласцівасці алергенаў.

аўтаама́тар

(ад аўта- + аматар)

вадзіцель аўтамабіля, які мае пасведчанне шафёра-аматара.

аўтаапера́тар

(ад аўта- + аператар)

прыстасаванне для аўтаматычнага рэгулявання вытворчых працэсаў і кіравання імі.

аўтаба́за

(ад аўта- + база)

транспартнае прадпрыемства па арганізацыі перавозак на аўтамабілях, а таксама месца стаянкі і рамонту аўтамабіляў.

аўтабіягра́фія

(ад аўта- + біяграфія)

апісанне свайго жыцця.

аўтаблакіро́ўка

(ад аўта- + блакіроўка)

1) сістэма аўтаматычнай сігналізацыі для рэгулявання руху паяздоў, 2) аўтаматычнае змяненне рэжыму работы тэхнічнага аб’екта (машыны, апарата і інш.).