Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўскульта́цыя

(лац. auscultatio = выслухванне)

метад даследавання хворых выслухоўваннем гукавых з’яў, якія ўзнікаюць пры рабоце ўнутраных органаў (лёгкіх, сэрца).

аўсла́ут

(ням. Auslaut)

лінгв. пазіцыя гуку або гукаспалучэння ў канцы слова.

аўспі́цыі

(лац. auspicium)

1) варажба ў старажытных рымлян па палёце і крыках птушак, па нябесных з’явах; выконвалася аўгурамі (гл. аўгур 1);

2) перан. меркаванні на будучыню.

аўстралапітэ́к

(ад лац. australis = пўднёвы + -пітэк)

вымерлая чалавекападобная малпа, якая жыла ў пачатку чацвярцічнага перыяду.

аўстрало́рп

[ад англ. Australia = Аўстралія + арп(інгтон)]

мяса-яечная парода курэй, выведзеная ў Аўстраліі на аснове арпінгтонаў.

аўстра́льны

(лац. australis)

паўднёвы.

аўстэні́т

[ад англ. W. Roberts-Austen = прозвішча англ. металурга (1843—1902)]

структурная частка жалеза-вугляводзістых сплаваў, цвёрды раствор вугляроду або легіравальных элементаў у гамажалезе.