Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

а́ўра

(гр. aüra = подых ветру)

1) стан, які папярэднічае прыпадкам эпілепсіі, істэрыі, мігрэні, 2) асаблівая атмасфера, настрой, клімат, якія ўтвараюцца вакол асоб або рэчаў, нібыта выпраменьваючыся імі;

3) біяэнергетычная абалонка жывых істот.

аўра́л

(англ. over all = усе наверх)

1) тэрміновая работа на судне, у якой удзельнічае ўся каманда;

2) перан. неадкладная спешная работа калектыву, выкліканая адсутнасцю планамернасці ў працы.

аўра́н

(ням. aurin, ад лац. aurum = золата)

травяністая расліна сям залознікавых з вузкім лісцем і адзіночнымі белымі кветкамі, пашыраная ва ўмераных і халодных зонах на заліўных лугах.

аўро́ра

(лац. Aurora = імя багіні світання ў старажытнарымскай міфалогіі)

паэтычная назва ранішняй зары, золаку.

аўры́кула

(лац. auricula = мочка вуха)

1) мочка вуха; вушная ракавіна;

2) дэкаратыўная расліна, адзін з відаў прымулы.

аўрыкуля́рны

(ад аўрыкула)

вушны.

аўрыкуля́рыя

(н.-лац. auricularia)

базідыяльны грыб сям. аўрыкулярыевых, які расце на ламаччы, старых пнях, павале, часам на аслабленых пладовых дрэвах.

аўрыпігме́нт

(ад лац. aurum = золата + пігмент)

мінерал класа сульфідаў залаціста-жоўтага колеру з алмазным бляскам.

аўрыска́льпій

(н.-лац. auriscalpium)

недасканалы грыб сям. яжоўнікавых, пашыраны ў зонах хвойных лясоў па ўсім зямным шары.

аўрэабазі́дый

(н.-лац. aureobasidium)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які паразітуе на лёне і іншых раслінах.