Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўлазі́ра

(н.-лац. aulosira)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. аўлазіравых, якая трапляецца ў стаячай вадзе, балотах і забалочаных вадаёмах сярод іншых водарасцей.

аўлакаге́н

(ад. гр. aulaks = баразна + -ген)

лінейна-выцягнутая ўпадзіна павышанай рухомасці, абмежаваная вялікімі разломамі, якія рассякаюць фундамент платформы (напр. Прыпяцка-Данецкі а.).

аўлако́мніум

(н.-лац. aulacomnium)

лістасцябловы мох сям. аўлакомніевых, які расце на балотах, забалочаных лугах.

аўло́с

(гр. aulos)

духавы інструмент, падобны да флейты, які быў пашыраны ў Стараж. Грэцыі, Стараж. Рыме і краінах Міжземнамор’я.