Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўксано́метр

(ад гр. auksano = расту + -метр)

прыбор для вызначэння прыросту раслін у даўжыню.

аўксаспо́ра

(ад гр. aukso = павялічваю + спора)

спора палавога размнажэння ў дыятомавых водарасцяў.

аўксатро́фы

(ад гр. aukso = павялічваю + -трофы)

бактэрыі, грыбы, водарасці, якія ў выніку мутацыі страцілі здольнасць сінтэзаваць рэчывы, неабходныя для іх росту.

аўксахро́мы

(ад гр. aukso = павялічваю + chroma = колер)

рэчывы, якія паглыбляюць колер арганічных фарбавальнікаў і надаюць ім фарбавальныя ўласцівасці.

аўксі́ны

(ад гр. aukso = павялічваю)

група фітагармонаў, якія стымулююць рост раслін.

аўку́ба

(н.-лац. aucuba)

вечназялёная кустовая расліна сям. аўкубавых з бліскучым лісцем і дробнымі бураватымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

аўкцыён

(лац. auctio, -onis = павелічэнне)

публічны продаж, пры якім пакупніком становіцца той, хто дае за рэч найбольшую суму.