Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папаі́н

(н.-лац. papaina, ад ісп. papaya = папайя)

раслінны фермент, які каталізуе гідроліз бялкоў, пептыдаў, амідаў і складаных эфіраў.

папа́йя

(ісп. papaya)

дрэва сям. папайевых з ядомымі пладамі, што па форме нагадваюць дыню; вырошчваецца ў тропіках; з малочнага соку няспелых пладоў гэтага дрэва атрымліваюць папаін.

папала́ны

(іт. popolani)

гандлёва-рамесніцкія слаі гарадоў Паўн. і Сярэд. Італіі ў 12—16 ст., аб’яднаныя ў цэхі.

папата́чы

(іт. pappa = кусае + tace = моўчкі)

вострае інфекцыйнае захворванне, якое перадаецца ўкусамі маскітаў і пашырана ў тропіках і субтропіках; маскітная ліхаманка.

папа́ха

(азерб. papag)

высокая футравая шапка.

папе́ра

(польск. papier, ад гр. papyros)

1) матэрыял для пісьма і іншых мэт, выраблены з раслінных валокнаў (напр. пісчая п., газетная п.);

2) афіцыйны пісьмовы дакумент (напр. канцылярскія паперы).

пап’е́-машэ́

(фр. papier mache = жаваная папера)

папяровая маса, змешаная з клеем, крухмалам, гіпсам, мелам, з якой вырабляюць розныя бытавыя і мастацкія прадметы.

папі́зм

(польск. papizm, ад слац. papismos)

1) рэакцыйная плынь, якая прапагандуе ўстанаўленне палітычнай улады рымскага папы;

2) каталіцызм.

папіло́ма

(ад лац. papilla = сасок + -ома)

дабраякасная пухліна, якая развіваецца з тканак скуры або слізістых абалонак і мае выгляд сасочкападобнага новаўтварэння.

папі́лы

(лац. papilla = сасок)

разнастайныя адросткі, якія ўтвараюцца ў розных жывёл на розных органах.