Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

патранта́ш

(ням. Patrontasche, ад Patron = патрон + Tasche = сумка)

сумка з гнёздамі для патронаў.

патро́н1

(ням. Patrone, ад фр. patron)

1) гільза з капсулем, зарадам і куляй або шротам;

2) прыстасаванне, куды ўкручваецца электрычная лямпачка пры далучэнні да электрасеткі;

3) прыстасаванне ў такарным і свідравальным станку для замацавання дэталі, якая апрацоўваецца.

патро́н2

(лац. patronus = апякун)

1) багатая, уплывовая асоба ў Стараж. Рыме, якая брала пад сваю апеку бедных або непаўнапраўных грамадзян (кліентаў 1);

2) гаспадар фірмы, прадпрыемства, а таксама непасрэдны начальнік у адносінах да падначаленых у многіх краінах;

3) святы, які лічыцца заступнікам і апекуном таго, хто носіць яго імя (у католікаў);

4) перан. заступнік, начальнік, гаспадар.

патру́ль

(фр. patrouille)

невялікі ўзброены вайсковы атрад або судна, самалёт для нагляду за парадкам і бяспекай у пэўным раёне, месцы.

патрулява́ць

(фр. patrouiller)

ахоўваць што-н., сачыць за парадкам, выконваць патрульную службу.

патрыёт

(гр. patriotes = зямляк, суайчыннік)

той, хто любіць сваю радзіму.

патрылака́льны

(ад лац. pater, -tris = бацька + лакальны);

п. шлюб — звычай пражывання мужа і жонкі ў абшчыне мужа.

патрыліне́йны

(ад лац. pater, -tris = бацька + лінія)

заснаваны на сваяцтве па бацькоўскай, мужчынскай лініі (напр. п. род).

патрыманія́льны

(лац. patrimonialis)

спадчынны, родавы.

патрымо́ній, патрымо́ніум

(лац. patrimonium = спадчына, маёмасць)

спадчынная родавая маёмасць.