Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

па́пула

(лац. papula = прышч)

цвёрды вузялок вузельчык на скуры або слізістай абалонцы, які ўтвараецца пры раздражненні, захворваннях.

папулі́зм

(ад лац. populis = народ)

1) французская літаратурная школа пач. 20 ст., якая дэкларуючы рэалістычнае адлюстраванне быту гарадской і сельскай беднаты, стала фактычна разнавіднасцю натуралізму;

2) паддобрыванне да народных мас, заснаванае на легкаважных абяцаннях, дэмагагічных лозунгах.

папулі́ст

(ад папулізм)

1) член фермерскай партыі ў ЗША канца 19 ст., якая патрабавала надзялення пасяленцаў зямлёй за кошт карпарацый, зніжэння падаткаў, неабмежаванай чаканкі манет;

2) дзеяч, які паддобрываецца да народных мас.

папуля́рнасць

(ад папулярны)

1) агульнадаступнасць, зразумеласць выкладу;

2) шырокая вядомасць, прызнанне грамадскасцю.

папуля́рны

(лац. popularis = народны)

1) агульнадаступны, зразумелы ўсім па прастаце, выразнасці выкладу, адлюстравання і г.д. (напр. п-ая брашура, п-ая музыка);

2) шырока вядомы, прызнаны; распаўсюджаны (напр. п. кінаартыст, п-ая песня).

папуля́ры

(лац. populares, ад populus = народ)

палітычныя групоўкі ў Стараж. Рыме, якія выражалі інтарэсы плебеяў, змагаліся супраць аптыматаў.

папулярыза́тар

(ад папулярызацыя)

чалавек, які займаецца папулярызацыяй чаго-н.

папулярыза́цыя

(рус. популяризация, ад лац. popularis = народны)

1) выклад якога-н. складанага пытання ў агульнадаступнай форме;

2) распаўсюджанне чаго-н., імкненне зрабіць шырока вядомым.

папуля́цыя

(п.-лац. populatio, ад лац. populus = насельніцтва)

сукупнасць асобін аднаго віду жывёл або раслін, якія займаюць пэўную тэрыторыю і ўзнаўляюць сябе на працягу вялікай колькасці пакаленняў.

папуры́

(фр. pot-pourri = мяшаная страва, усякая ўсячына)

1) музычная п’еса галоўным чынам для эстраднага або духавога аркестра, складзеная з папулярных матываў;

2) перан. мешаніна, сумесь розных рэчаў.