Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

па́нда

(тыбецк. panda)

драпежная млекакормячая жывёла сям. янотавых, якая водзіцца ў лясах Гімалаяў.

пандактылі́т

(ад пан- + дактыліт)

мед. гнойнае паражэнне ўсіх тканак пальца косці.

панда́нус

(н.-лац. pandanus, ад малайск. pandan)

вечназялёнае дрэва сям. панданавых з доўгім скурыстым лісцем і ядомымі пладамі, пашыранае ў тропіках; дае валакно; на Беларусі вырошчваецца ў пакоях і аранжарэях.

пандары́на

(н.-лац. pandorina)

каланіяльная зялёная водарасць сям. вальвоксавых, якая трапляецца ў вадаёмах рознага тыпу.

па́ндуры

(груз. panduri)

грузінскі народны двух- або трохструнны шчыпковы музычны інструмент тыпу лютні.

пандуры́на

(іт. pandorina, ад лац. pandura < гр. pandura = цытра)

тое, што і мандола.

па́ндус

(ад фр. pente douce = пакаты схіл)

нахіленая пляцоўка каля ўваходу ў будынак, якая замяняе сабою лесвіцу, а таксама служыць для ўезду аўтамашын у гараж, на мост і г.д.

па́ндыт

(санскр. pandita = вучоны)

ганаровае званне вучонага Індыі.

пандэ́кты

(с.-лац. pandecta, ад гр. pandektes = які ўсё ахоплівае)

тое, што і дыесты.

пандэмі́я

(гр. pandemia = увесь народ)

больш шырокае, чым пры эпідэміі, распаўсюджанне якой-н. інфекцыйнай хваробы, якая ахоплівае цэлыя краіны, нават мацерыкі.