Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пампа́сы

(ісп. pampas, ад перуан. pampa = раўніна)

паўднёваамерыканскія стэпы.

пампе́зны

(фр. pompeux, pompeuse)

разлічаны на знешні эфект, пышны, урачысты (напр. п-ая сустрэча).

пампе́льмус

(гал. pompelmoes)

вечназялёнае цытрусавае дрэва сям. рутавых з буйнымі ядомымі ярка-жоўтымі пладамі, якое вырошчваюць у Індыі, Кітаі, Японіі.

пампе́ра

(ісп. pampero)

халодны паўднёвы вецер у Аргенціне і Уругваі, выкліканы пранікненнем антарктычнага паветра.

пампо́н

(фр. pompon)

упрыгожанне ў выглядзе шарыка з нітак, футра на галаўных уборах, адзенні, абутку.

пампу́шка

(польск. pampuszek, ад ням. Pfannkuchen)

невялікая круглая пышная булка.

памфле́т

(англ. pamphlet)

мастацка-публіцыстычны твор сатырычнага характару, накіраваны супраць якой-н. асобы, палітычнай з’явы, грамадскага ладу.

памяра́нец

(ням. Pomeranze, ад іт. pomo = яблык + arancia = апельсін)

вечназялёнае цытрусавае дрэва сям. рутавых з аранжава-чырвонымі пладамі, якое вырошчваюць у субтропіках, а таксама гаркаваты духмяны плод гэтага дрэва.

пан

(польск. pan)

1) памешчык у дарэвалюцыйнай Беларусі, а таксама гаспадар, начальнік у адносінах да прыслугі, падначаленых;

2) форма ветлівага звароту ў Польшчы, а на Беларусі форма звароту да грамадзян іншых краін.

пан-

(гр. pan = усё)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «які адносіцца да ўсяго», «які ахоплівае ўсё».