Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

палярыза́цыя

(фр. polarisation, ад с.-лац. polaris = палярны)

1) уласцівасць светлавых і электрамагнітных ваганняў адбывацца ў адной пэўнай плоскасці;

2) адкладанне на электродах розных рэчываў, якія паслабляюць сілу току.

палярыме́тр паляры́метр

(ад с.-лац. polaris = палярны + -метр)

прыбор для вызначэння ступені палярызацыі святла, а таксама для вымярэння вугла павароту плоскасці палярызацыі святла.

палярыме́трыя

(ад с.-лац. polaris = палярны + -метрыя)

даследаванне структуры, уласцівасцей і складу рэчываў з выкарыстаннем з’яў палярызацыі святла.

паляры́на

(фр. pélerine, ад п.-лац. pelegrinus = вандроўнік)

шырокая кароткая накідка на плечы, а таксама вялікі круглы каўнер.

палярыско́п

(ад с.-лац. polaris = палярны + -скоп)

аптычны прыбор для выяўлення палярызацыі святла.

паляя́

[гр. palaia (diatheke) = Стары запавет]

помнік старажытнарускай пісьменнасці, у якім падаюцца падзеі, апісаныя ў Старым запавеце.

пама́да

(фр. pommade)

пахучая касметычная мазь.

памало́гія

(ад лац. pomum = плод + -логія)

навука аб сартах пладовых і ягадных раслін.

памідо́р

(іт. pomidoro, ад pomo d’oro = залаты яблык)

агародная травяністая расліна сям. паслёнавых з сакавітымі чырвонымі або жоўтымі пладамі, прыдатнымі для яды, якая вырошчваецца ў розных кліматычных зонах, а таксама плод гэтай расліны.

пампаду́р

(фр. Pompadour = прозвішча маркізы, фаварыткі фр. караля Людовіка XV)

1) адміністратар-самадур;

2) стыль мэблі, адзення, які нагадвае той, што быў пры двары Людовіка XV;

3) французскі танец 19 ст.