Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

парцэля́цыя

(ад фр. parceller = дзяліць на дробныя часцінкі)

падзел зямлі на дробныя ўчасткі.

парча́

(перс. parca)

узорыстая тканіна з шаўковай асновай і залатым або сярэбраным утокам.

парыета́льны

(лац. parietalis = насценны)

анат. які паказвае на цесную сувязь якога-н. анатамічнага ўтварэння са сценкай пэўнай поласці цела (напр. брушной поласці); параўн. вісцэральны.

пары́к

(рус. парик, ад фр. perruque)

накладная прычоска з натуральных ці сінтэтычных валасоў.

пары́на

(н.-лац. porina)

накіпны сумчаты лішайнік сям. плеяспоравых, які трапляецца на кары дрэў, скалах, камянях, на адмерлых дзярнінах імхоў і лішайнікаў.

пары́раваць

(рус. парировать, ад фр. parer = адлюстроўваць, адбіваць)

1) адбіваць удар праціўніка (пры фехтаванні);

2) перан. абвяргаць нападкі або довады праціўніка ў спрэчцы, палеміцы (напр. п. абвінавачанні).

парытэ́т

(ням. Parität, ад лац. paritas, -atis = роўнасць)

1) раўнапраўе бакоў пры разборы канфліктаў (напр. у міжнароднай нарадзе);

2) экан. адносіны паміж валютамі розных краін у золаце.

парытэ́тны

(ад парытэт)

роўны, які ажыццяўляецца на аснове парытэту.

па́рыя

(ад таміл. parajjan = назва касты)

1) чалавек, які належыць да касты «парайян», адной з ніжэйшых каст «недатыкальных» у Паўд. Індыі;

2) перан. прыніжаная, бяспраўная асоба.

парэ́з

(гр. paresis = аслабленне)

частковы параліч, аслабленне актыўнай здольнасці мышцаў (часцей рук, ног).