Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

патамапланкто́н

(ад гр. potamos = рака + планктон)

рачны планктон.

патамарфо́з

(ад пата- + -марфоз)

змяненне клінічных і марфалагічных праяўленняў хвароб у сувязі з уздзеяннем розных фактараў навакольнага асяроддзя.

патапсіхало́гія

(ад пата- + псіхалогія)

раздзел псіхалогіі, які вывучае розныя формы парушэнняў псіхічнай дзейнасці пры паталогіі мозгу.

патафізіяло́гія

(ад пата- + фізіялогія)

раздзел паталогіі, які вывучае заканамернасці ўзнікнення і працякання захворванняў у чалавека і жывёл; паталагічная фізіялогія.

пата́ш

(ням. Pottasche, ад гал. potasch)

рэчыва ў выглядзе белага зярністага парашку са шчолачнымі ўласцівасцямі; тэхнічная назва карбанату калію.

патрало́гія

(ад гр. pater, -tros = бацька + -логія)

раздзел багаслоўя, які вывучае біяграфіі і творы дзеячаў царквы і хрысціянскіх пісьменнікаў.

патрана́ж

(фр. patronage)

1) кніжн. апякунства з боку каго-н.;

2) арганізаванае медыцынскае абслугоўванне хворых і дзяцей ранняга ўзросту ў хатніх умовах.

патрана́т

(лац. patronatus = заступніцтва)

1) форма апекі ў Стараж. Рыме, якая ўстанаўлівала залежнасць кліентаў (непаўнапраўных ці бедных грамадзян) ад патронаў;

2) выхаванне дзяцей-сірот і дзяцей, што страцілі сувязь з бацькамі, у іншых сем’ях пад кантролем дзяржаўных органаў;

3) апякунства, заступніцтва.

патране́са

(фр. patronesse)

апякунка якой-н. дабрачыннай установы.

патрані́мія

(гр. patronymia = найменне па бацьку)

1) назва плямён, родаў, паселішчаў, якая паходзіць ад імя продка-заснавальніка;

2) група сямей, якія вылучыліся з адной патрыярхальнай сям’і і захавалі пэўнае гаспадарчае і грамадскае адзінства (мелі пашырэнне ў Вялікім княстве Літоўскім).