Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

панары́цый

(лац. panaricium = валасень)

гнойнае запаленне тканак пальца (параўн. дактыліт).

панафрыкані́зм

(ад пан- + н.-лац. Africa = Афрыка)

ідэйна-палітычны рух з мэтай аб’яднання ўсіх краін і народаў Афрыкі.

панафтальмі́т

(ад пан- + гр. ophthalmos = вока)

гнойнае запаленне вочнага яблыка.

панацэ́я

(лац. panacea, ад гр. Panakeia = імя старажытнагрэчаскай багіні-лекаркі)

уяўны сродак, які быццам бы можа выратаваць ва ўсіх выпадках жыцця.

панаша́ж

(фр. panachage)

дазвол выбаршчыку галасаваць за кандыдатаў розных партыйных спісаў.

панашы́раваць

(фр. panacher)

галасаваць за кандыдатаў розных партыйных спісаў.

пангалі́н

(малайск. pengoling)

млекакормячае атрада пангалінавых; яшчар, які водзіцца ў Афрыцы і Паўд. Азіі.

пангене́зіс

(н.-лац. pangenesis, ад гр. pan = увесь + genesis = паходжанне)

гіпотэза Ч. Дарвіна аб механізме спадчыннасці, паводле якой прыкметы і ўласцівасці перадаюцца ад бацькоў дзецям праз дробныя часцінкі, што выдзяляюцца ўсімі клеткамі цела (развіццё генетыкі гэта не пацвердзіла).

пангермані́зм

(ад пан- + лац. Germania = Германія)

рэакцыйная палітычная дактрына, якая, сцвярджаючы перавагу немцаў над іншымі народамі, абгрунтоўвае іх права на сусветнае панаванне.

пангі́ды

(ад н.-лац. pongo lacepede = назва аднаго з родаў арангутангаў + гр. eidos = выгляд)

тое, што і антрапоіды.