Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паланэ́з

[польск. polonez, ад фр. (danse) polonaise = польскі танец]

1) урачысты польскі бальны танец, які выконваецца парамі ў размераным рытме, а таксама музыка да яго;

2) музычны твор у рытме гэтага танца.

пала́с

(рус. палас, ад перс. pelās)

двухбаковы дыван без ворсу, вытканы ручным спосабам.

паласі́т

[ад ням. P. Pallas = прозвішча ням. прыродазнаўцы (1741—1811)]

жалезна-каменны метэарыт, які мае выгляд жалезна-нікелевай губкі з запоўненымі алівінам порамі.

пала́та

(лац. palatium = палац)

1) вялікае, пышна аздобленае памяшканне ў палацы;

2) састаўная частка заканадаўчага органа або парламента (напр. п. лордаў і п. абшчын у парламенце Англіі);

3) назва некаторых дзяржаўных устаноў (напр. гандлёвая п., кніжная п.);

4) асобны пакой для хворых у бальніцы.

палаталіза́цыя

(ад н.-лац. palatalis = паднябенны)

лінгв. змякчэнне зычных гукаў шляхам дабавачнага пад’ёму сярэдняй часткі языка да паднябення.

палата́льны

(н.-лац. palatalis)

лінгв. які падпаў пад палаталізацыю, мяккі (аб зычных гуках).

палафі́ты

(іт. palafitte)

асобныя будынкі або цэлыя паселішчы, пабудаваныя на сваях па́лях з драўляным памостам над вадою або балотам.

пала́ц

(польск. pałac < іт. palazzo, ад лац. palatium = палац)

1) вялікі, раскошны будынак, дзе пастаянна знаходзіцца цар, кароль, кіраўнік дзяржавы;

2) вялікі будынак грамадскага прызначэння, які вылучаецца сваёй архітэктурай.

пала́ш

(польск. pałasz, ад венг. pallos)

халодная зброя з доўгім прамым лязом, вострым з абодвух бакоў.

палеа-

(гр. palaios = старажытны)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «старажытны», «даўні».