Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

палярагра́фія

(ад лац. polaris = палярны + -графія)

электрахімічны метад аналізу, які грунтуецца на вымярэнні залежнасці паміж сілай току і канцэнтрацыяй рэчыва, што абумоўлівае гэты ток.

паля́рны

(с.-лац. polaris)

1) які знаходзіцца на полюсе або ў раёне полюса (напр. п-ая станцыя, п. дзень);

2) перан. супрацьлеглы (напр. п-ыя погляды).

паляро́граф

(ад лац. polaris = палярны + -граф)

прыбор для паляраграфіі.

паляро́ід

(ад с.-лац. polaris = палярны + -оід)

святлафільтр са штучна вырабленага матэрыялу ў выглядзе тонкай плёнкі з празрыстых крышталёў, дзе адбываецца падвойнае пераламленне праменяў і палярызацыя святла.

палярыза́тар

(ад палярызацыя)

аптычнае ўстройства, у якім адбываецца палярызацыя святла.

палярыза́цыя

(фр. polarisation, ад с.-лац. polaris = палярны)

1) уласцівасць светлавых і электрамагнітных ваганняў адбывацца ў адной пэўнай плоскасці;

2) адкладанне на электродах розных рэчываў, якія паслабляюць сілу току.

палярыме́тр паляры́метр

(ад с.-лац. polaris = палярны + -метр)

прыбор для вызначэння ступені палярызацыі святла, а таксама для вымярэння вугла павароту плоскасці палярызацыі святла.

палярыме́трыя

(ад с.-лац. polaris = палярны + -метрыя)

даследаванне структуры, уласцівасцей і складу рэчываў з выкарыстаннем з’яў палярызацыі святла.

паляры́на

(фр. pélerine, ад п.-лац. pelegrinus = вандроўнік)

шырокая кароткая накідка на плечы, а таксама вялікі круглы каўнер.

палярыско́п

(ад с.-лац. polaris = палярны + -скоп)

аптычны прыбор для выяўлення палярызацыі святла.