Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

партакра́тыя

(ад партыя + -кратыя)

улада партыі.

парта́л

(с.-лац. portale, ад лац. porta = уваход, вароты)

1) архітэктурна аформлены галоўны ўваход вялікага будынка;

2) частка металічнай канструкцыі ў выглядзе літары П.

партаманэ́т, партманэ́т

(фр. porte-monnaie, ад porter = насіць + monnaie = грошы)

уст. невялікі кашалёк для грошай.

партаме́нта

(іт. portamentó)

спосаб пявучага выканання, слізгаючы, лёгкі, замаруджаны пераход ад гука да гука пры спяванні або пры ігры пальцам па струне.

партаты́ў

(ням. Portativ)

невялікі ручны арган.

партаты́ўны

(фр. portatif, ад лац. porto = нашу)

зручны для пераноскі, невялікіх памераў (напр. п-ая пішучая машынка).

партве́йн

(ням. Portwein, ад парт. Porto = назва горада + ням. Wein = віно)

гатунак моцнага вінаграднага віна.

партманэ́т

гл. партаманет.

партне́р

(фр. partenaire)

1) удзельнік гульні з кім-н. (на сцэне, у карты, у спорце і г.д.), а таксама наогул удзельнік якой-н. сумеснай дзейнасці;

2) краіна—удзельнік якога-н. саюза, блока, пагаднення.

парто́ны

(ад лац. pars, -rtis = частка)

гіпатэтычныя часцінкі, элементы структуры адронаў.