Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

палтэрге́йст

(ням. Poltergeist = гном, дамавік, ад poltem = грукатаць + Geist = дух)

дамавік, містычны дух, нябачная істота, якая выяўляе сваю прысутнасць і халерычны тэмперамент шумам і перасоўваннем прадметаў.

палу́ндра

(ад гал. val onder = падзенне ўніз)

выкрык, які перасцерагае аб небяспецы, у мове маракоў і партовых грузчыкаў.

палуцы́т

(англ. pollucite, ад лац. Pollux = імя старажытнарымскага міфічнага героя)

мінерал класа сілікатаў бясколерны, празрысты; руда цэзію.

пальмару́жа

(ад пальма + ружа)

травяністая расліна сям. злакавых, пашыраная ў сухіх раёнах Індыі, на Сайшэльскіх і Зондскіх астравах, з якой здабываюць прыгодны для парфумерыі алей.

пальме́ла

(н.-лац. palmella)

каланіяльная зялёная водарасць сям. пальмелавых, якая пашырана ў прэсных і саланаватых вадаёмах і ў глебах.

пальмелацы́сціс

(н.-лац. palmellocystis)

каланіяльная зялёная водарасць сям. пальмелавых, якая трапляецца ў прэсных і саланаватых водах у планктоне, сярод абрастанняў і скопішчаў водарасцей.

пальмело́псіс

(н.-лац. palmellopsis)

каланіяльная зялёная водарасць сям. пальмелопсідавых, якая трапляецца ў планктоне і бентасе рыбагадоўчых сажалак, невялікіх лужын, зрэдку ў азёрах.

пальме́ры

(н.-лац. palmeri)

рыба атрада карпападобных, якая водзіцца ў вадаёмах Калумбіі; вядома як акварыумная.

пальме́та

(фр. palmette)

1) архітэктурнае аздабленне ў выглядзе стылізаванага веерападобнага ліста пальмы;

2) пладовы сад з дрэў, кроны якіх сплюшчаны з боку міжраддзяў і самкнуты ў напрамку рада, а асноўныя галіны дрэў размешчаны ў адной вертыкальнай плоскасці.

пальмі́ра

(ар. Palmira = назва старажытнасірыйскага горада)

1) паэтычная назва гарадоў, архітэктура якіх уражвае раскошай і манументальнасцю;

2) веералістая пальма, пашыраная ў трапічнай Азіі і Афрыцы; дае цукар, віно, спірт, воцат, паперу, драўніну;

3) адна з гарнітур друкарскіх шрыфтоў.